Witap School Database – бясплатная школьная база дадзеных
Witap School Database – спецыялізаваная праграма для кіравання школьнай базай дадзеных.
Праграма дазваляе кіраваць дадзенымі (ствараць, рэдагаваць, выдаляць
запісы), што захоўваюцца ў табліцах «Вучні», «Настаўнікі» і «Тэхнічны персанал»,
ствараць разнастайныя справаздачы па гэтых дадзеных. Ёсць магчымасць фільтраваць,
сартаваць запісы.
У новай версіі 2.1 з'явілася магчымасць імпартаваць дадзеныя з файлаў MDB (Microsoft Office Access).
Акрамя ўсяго іншага School Database дазваляе размяжоўваць доступ карыстальнікаў розных катэгорый да школьнай базы дадзеных.
І, напрыканцы, Witap School Database абсалютна бясплатная і не ўтрымоўвае вірусаў.
Увага! На дадзены момант School Database даступная толькі на рускай мове.
| Паглядзець скрыншоты | Загрузіць праграму |